Кіроўца-«рэцэдывіст» ледзь не збіў дзяўчынку на пераходзе. Гэта больш як 130 ягонае парушэнне


Гарадзенская Дзяржаўтаінспекцыя апублікавала відэа са злосным парушальнікам ПДР. Кіроўца «Лянчы» не прапусціў не пешаходным пераходзе дзяўчынку і ледзь не збіў яе.

Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Дзяржынскага. Дзяўчынка хацела перайсці дарогу па пешаходным пераходзе і адзін з кіроўцаў спыніўся, каб прапусціць яе. Дзіця выйшла на дарогу, але тым часам кіроўца машыны, што рухалася па іншай паласе, не стаў спыняцца. Намагаючыся пазбегнуць аварыі, кіроўца «Лянчы» рэзка выехаў на іншую паласу, а дзяўчынцы ўдалося адскочыць у бок.

Проста за «Лянчай» ехаў інспектар ДАІ, які спыніў парушальніка. Як апынулася, кіроўцу «Лянчы» ўжо больш як 130 разоў прыцягвалі да адказнасці за парушэнне ПДР. Гэтым разам ён можа застацца без правоў, – паведамляе гарадзенская ДАІ.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары