Кіраўніцтва Панамы заклікае не рабіць з краіны «ахвярнага казла»


Міністр пры канцылярыі прэзідэнта Панамы заявіў пра гатоўнасць адрэагаваць на ўключэнне дзяржавы ў спіс «падатковых гаваняў».

Альвара Алеман падкрэсліў, што не дапусціць, каб панамскія дакументы выкарыстоўваліся для нападак на фінансавы сектар краіны.

Прадстаўнік Панамы нагадаў пра магчымасць адказаць краінам, якія ўключаюць Панаму ў спісы дзяржаў-афшораў.

5 красавіка міністр эканомікі Францыі Мішэль Сапэн заявіў, што яго краіна вярнула Панаму ў спіс «падатковых гаваняў».

Падчас прэс-канферэнцыі Алеман падкрэсліў, што «кожная дзяржава павінна сачыць за тым, як кампаніі і грамадзяне выконваюць законы і нарматыўныя акты».

Нагадаем, што Міжнародны кансорцыум журналісцкіх расследаванняў (ICIJ) апублікаваў прэс-рэліз пра панамскія афшоры 128 палітыкаў і 29 мільярдэраў.

У расследаванні прымалі ўдзел 370 журналістаў з 76 краінаў свету.

У атрыманых з ананімнай крыніцы дакументаў журналісты прасачылі ўгоды, да якіх маюць дачыненне прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін, кароль Саудаўскай Аравіі Сальман бін Абд аль-Азіз аc-Сауд, прэмʼер-міністры Ісландыі ды Пакістану, сваякі старшыні КНР Сі Цзінь Піна і прэзідэнта Азербайджану Ільхама Аліева.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў