Кіраўніцтва ЕГУ сцвярджае, што вучэльню не закрыюць


Выпускнікі ЕГУ летась. Фота – Kilimas Arts/DELFI

Чарговыя праблемы ва ўніверсітэту ўзніклі пасля таго, як Цэнтр ацэнкі якасці адукацыі ў Літве негатыўна ацаніў дзейнасць навучальнай установы.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт разам з урадам Літвы прыме ўсе намаганні, каб пазітыўна вырашыць пытанне далейшай акрэдытацыі ВНУ. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні вучэльні.

«У 2015-2017 гадах ва ўніверсітэце адбыліся вельмі змястоўныя рэформы, якія прывялі да паляпшэння навучання, навуковай дзейнасці ды стратэгічнага кіравання», – кажа Максімас Мілта, кіраўнік аддзелу камунікацыяў ЕГУ.

Пад пагрозаю ліквідацыі аказалася бакалаўрская праграма ЕГУ «Сусветная палітыка і эканоміка». Найхутчэй, набору на гэтую праграму больш не будзе. Застаецца не вызначаным і лёс рэктара ЕГУ. Універсітэт не можа правесці адпаведнага конкурсу на пасаду рэктара ўжо паўтара года. Увесну 2016 года прафесар Дэйвід Полік, які быў рэктарам універсітэту, пакінуў пасаду пасля абвінавачанняў у карупцыі і нямэтавай траце донарскіх сродкаў.

Цяпер у ЕГУ навучаюцца каля тысячы студэнтаў. Нягледзячы на скандалы, якія пераследуюць універсітэт, адміністрацыя цвердзіць, што ЕГУ не пагражае чарговае закрыццё.

ДД

Глядзі таксама
Каментары