Кіраўніца прадстаўніцтва ЕЗ у нашай краіне: Я шчаслівая, што я ў Беларусі!


Падтрыманне бізнес-адукацыі, Балонскага працэсу, абмен досведам у галіне медыцыны, культуры ды эканомікі. У Інстытуце імя Гётэ ў Менску падвялі прамежкавыя вынікі праекту Еўрапейскага Звязу і Беларусі – MOST.

«Больш за 600 чалавек з Беларусі атрымалі магчымасць выправіцца ў Еўразвяз на рознага кшталту канферэнцыі для паглыблення асабістых кантактаў, практычнага навучання, таму мы ўжо зрабіліся свайго роду турыстычным бюро, якое спрыяе паглыбленню кантактаў на гэтым узроўні», – заўважыў кіраўнік Нямецка-беларускага эканамічнага клубу Кляўс Баер.

«Найлепшы шлях сёння – гэта камунікацыя. Я мяркую, што МОСТ дазваляе Беларусі наўпрост узаемадзеяць з Еўразвязам і рознымі еўрапейскімі інстытутамі. І гэта першы такога кшталту праект, пра які я магу сказаць: я шчаслівая, што я ў Беларусі!» – адзначыла кіраўніца прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Андрэа Віктарын.

Каб узяць удзел у праекце MOST, неабходна быць поўнагадовым грамадзянінам Беларусі. Плануюць, што падчас яго рэалізацыі да снежня 2017 года ў ім возьмуць удзел паўтары тысячы беларускіх адмыслоўцаў.

НН, «Белсат»

Стужка навінаў