Кіраўніца брытанскага ўраду заклікала парламент прызнаць легітымнасьць выхаду з ЕЗ


Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй заклікала «прыняць рашэнне народа», паведамляе «Reuters».

«Вынік рэферэндуму быў відавочны. Ён легітымны», – сказала прэм’ер.

Лонданскі Высокі суд пастанавіў, што ўрад Вялікай Брытаніі не можа абвясціць аб пачатку выхаду з ЕЗ без дазволу парламенту. Урад збіраецца аспрэчыць гэтае рашэнне.

Раней Тэрэза Мэй заяўляла, што ўрад можа без кансультацыяў з парламентам актывізаваць 50-ты артыкул Лісабонскай дамовы, якая запускае працэдуру выхаду з ЕЗ. Паводле яе, для пачатку працэсу было дастаткова вынікаў рэферэндуму. Суд не пагадзіўся з яе пазіцыяй.

Рэферэндум аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЕЗ адбыўся ў чэрвені. Большасць выбаршчыкаў – 51,9 % прагаласавалі за выхад краіны з Еўразвязу, 48,1 % выказалі жаданне застацца ў ЕЗ.

ЮВ, belsat.eu, паводле reuters.com

Стужка навінаў