Кіраўніка Столінскага РАУС, якога злавілі п’яным за стырном, звольнілі з міліцыі


Падпалкоўніка Вячаслава Філіпчыка звольнілі з органаў унутраных справаў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкаму Сяргей Дучэнка.

Паводле яго, такое рашэнне было прынятае па выніках праверкі, якую правяло Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі.

Былога кіраўніка столінскай міліцыі таксама аштрафавалі на Br 1150 і на тры гады пазбавілі права на кіраваць транспартнымі сродкамі.

Вячаслава Філіпчыка затрымалі 22 красавіка ў вёсцы Галева Пінскага раёну.

У траўні быў затрыманы яшчэ адзін столінскі міліцыянт, які п’яным сеў за стырно свайго аўто .

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў