Кіраўніка штабу Аляксея Навальнага зноў арыштавалі на 20 содняў


Суд у Маскве арыштаваў на 20 содняў кіраўніка штабу расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага Леаніда Волкава, прызнаўшы яго вінаватым у закліках да акцыяў пратэсту 7 кастрычніка з-за двух твітаў.

Леанід Волкаў 2 кастрычніка ўжо быў арыштаваны на 20 содняў за заклікі прыняць удзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі ў Ніжнім Ноўгарадзе ў канцы верасня (за гэты ж 20 сутак атрымаў і Аляксей Навальны). 5 кастрычніка Масгарсуд адмяніў рашэнне аб арышце Волкава і накіраваў справу на новы разгляд у Ніжні Ноўгарад. Але праз некалькі гадзін актывіст зноў быў затрыманы.

Прыхільнікі Аляксея Навальнага плануюць правесці 7 кастрычніка акцыі пратэсту ў дзясятках расейскіх гарадоў.

ІІ, belsat.eu, паводле Медиазона. Фота – Facebook

Стужка навінаў