Кіраўніка ЛНР выпісалі са шпіталя


Стан Ігара Платніцкага палепшыўся, дактары перавялі яго на амбулаторны рэжым. Бліжэйшымі днямі Платніцкі ўжо вернецца на працу, паведаміў «Інтерфакс».

Аўтамабіль верхавода самаабвешчанай рэспублікі падарвалі ў Луганску 6 жніўня. Платніцкі атрымаў сур’ёзныя траўмы. Дактары дыягнаставалі ў Платніцкага мінна-аскепкавыя раненні, у тым ліку печані і селязёнкі. Аднак у кіраўніцтве «ЛНР» запэўнівалі, што ягоны стан стабільны.

Платніцкі ўзначальвае гэтак званую ЛНР са жніўня 2014-га года. Увосень таго ж года Генеральная пракуратура Украіны абвінаваціла яго і грамадзяніна Расеі Аляксандра Папова ў выкраданні ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў