Кіраўнік вобласці ў Расеі выдаў шалёную віншавальную прамову да 8 сакавіка


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0MjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGc3lmTG9Fd3czSGslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Кіраўнік адміністрацыі Ліпецкай вобласці Расейскай Федэрацыі Алег Каралёў запісаў да 8 сакавіка віншаванне для жанчын.

Сама па сабе гэтая падзея нічым не вылучаецца, праўда, толькі да таго часу, пакуль не ўслухоўвацца ў ягоную гаворку. З прамовы можна меркаваць, што гаворыць не зусім адэкватная асоба.

Працытуем толькі адзін сказ: «Я пра тое, што ў гэты дзень трэба было б задумацца, што я б лічыў галоўным, і гэтага б пажадаў усім нам, – аб адным-адзіным (мне здаецца, што тым адзіным, якое можа паслужыць падмуркам шчасця) – гэтым адзіным, на мой жыццёвы вопыт, на вывучанасць гэтай тэмы, якую, хачу сказаць, зʼяўляецца адно: трэба ўсім нам, але перш за ўсё мужчынам, якія мусяць разумець, што жанчыны – гэта цэнтр светабудовы, гэта парадзіха-маці; перш за ўсё нам, мужчынам, але, дарагія жанчыны, не пакрыўдзіцеся, і вам таксама; трэба зразумець, што мужчына і жанчына – гэта зусім розныя светы, іх нельга падмінаць адзін адным, іх нельга ўбудоўваць у свой свет, ім – іншым светам – нельга здзекавацца, каб усё было толькі па-твойму: ці па-жаночаму, ці па-мужчынску; пакуль мы грукаем у сваіх ботах, яны хадзілі і будуць хадзіць асцярожна на шпільках; пакуль мы чысцім дарожкі ад снегу, яна любуецца сняжынкай; пакуль мы парасон дастаем, яна кропельку дажджу здзьмухвае, назіраючы, як пераламляецца святло».

Добра сказана, а галоўнае – лаканічна!

У Беларусі гэткім стылем выказвання праславілася былая намесніца міністра сельскай гаспадаркі Надзея Каткавец

Блізкія былі тут выказванні таксама былой старшыні Нацбанку Надзеі Ермаковай.

МЯ, паводле meduza.io

Стужка навінаў