Кіраўнік СК пра гібель жаўнера ў Печах: Нестатутныя адносіны выяўленыя і ў іншых частках


Кіраўнік СК Іван Наскевіч

Кіраўнік Следчага камітэту Іван Наскевіч заявіў, што тэрміны расследавання па факце гібелі жаўнера Аляксандр Коржыча ў Печах падоўжаныя.

«У ходзе расследавання гэтай справы быў выяўлены шэраг іншых фактаў нестатутных узаемаадносінаў не толькі ў гэтым вайсковым падраздзяленні, але і ў іншых частках. Маладыя вайскоўцы і тыя, якія адслужылі пэўны тэрмін, пачалі даваць паказанні адносна падзей гадавой, двухгадовай даўніны, сцвярджаючы, што і яны з’яўляліся абʼектамі гвалту з боку таварышаў па службе. Для таго каб дадаткова праверыць усе факты, якія мы маем у сапраўдны момант, спатрэбіўся час. Мы не гатовыя ў бліжэйшыя дні скончыць расследаванне па гэтай справе. Прыйшлося падоўжыць тэрміны расследавання для таго, каб поўна, абʼектыўна і ўсебакова даследаваць усе наяўныя ў нас заявы і паведамленні аб учыненых злачынствах», – адзначыў старшыня СК.

Маці Аляксандр Коржыча ў «Гарачым каментары»

Ён падкрэсліў, што грамадскасць абавязкова паінфармуюць пра заканчэнне расследавання гэтай справы.

3 кастрычніка 2017 году 21-гадовага Аляксандра Коржыча знайшлі ў вайсковай частцы ў Печах, ён вісеў у пятлі рэменя ад штаноў. Пасля трагедыі знялі з пасады начальніка 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтру падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў палкоўнік Канстанціна Чарнецкага.

Раней Следчы камітэт паведаміў, што ў сувязі з гібеллю жаўнера было распачата 15 крымінальных справаў па розных артыкулах Крымінальнага кодэксу. Следчы адпрацоўвалі тры асноўныя версіі: забойства, самагубства і давядзенне да самагубства.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў