Кіраўнік «Роснефти» падаў у суд супраць «Новой газеты» за артыкул пра яхту коштам $ 100 млн


Кіраўнік дзяржаўнай расейскай кампаніі кампаніі «Роснефть» Ігар Сечын падае пазоў супраць «Новой газеты», незалежнага тэлеканалу «Дождь» і шэрагу іншых медыяў праз недакладныя публікацыі, паведамляе прэс-служба кампаніі.

«На фоне паспяховай працы публічнага акцыянернага таварыства «Роснефть» кампанія, развязаная ў медыях супраць «Роснефти» і яе кіраўніцтва, носіць відавочна заказны характар», – гаворыцца ў паведамленні.

У панядзелак у «Новой газете» быў надрукаваны артыкул, якая аналізуе здымкі з закрытага акаўнту ў «Інстаграме» карыстальніка Olga Rozhkova (@olgarzs), якую выданне называе жонкай Сечына.

Аўтары расследавання сцвярджаюць, што яна актыўна падарожнічае на шыкоўнай яхце «St. Princess Olga», якая займае 72-е месца ў рэйтынгу 100 найбуйнейшых яхтаў свету. Яе кошт можа складаць да $ 100 млн. Як заявілі ў «Новой газете», у «Роснефти» адказалі адмовай на просьбу пра каментар.

У траўні мінулага года «Роснефть» раскрыла памер службовага акладу для прэзідэнта кампаніі: ён складае ад Ru 15 да 20 млн ($ 290-390 тыс. па стане на травень 2015 года).

Зыходзячы з гэтых лічбаў, зарплата Сечына ў год можа скласці без уліку прэміяў і дадатковых выплат да Ru 240 млн.

Памер гадавой прэміі кіраўніка кампаніі ўсталёўваецца ў працэнтах ад гадавой грашовай узнагароды і складае 150 %. Такім чынам, з улікам прэміі ў Ru 360 млн Ігар Сечын можа атрымліваць да Ru 600 млн у год ($ 11,8 млн).

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў