Кіраўнік Нацбанку пра крыптавалюту: Можаце намайніць або набыць... Хто хоча гуляцца, хай гуляецца


Старшыня праўлення Нацыянальнага банку Беларусі Павел Калаур дапускае выкарыстанне крыптавалютаў у міжнародных здзелках Парку высокіх тэхналогіяў. Пра гэта ён заявіў 22 снежня, каментуючы падпісанне дэкрэту аб лічбавай эканоміцы.

«Калі мы кажам пра нейкую нацыянальную крыптавалюту, то стаўленне цэнтральных банкаў да гэтага не самае пазітыўнае, бо мы глыбока перакананыя, што на тэрыторыі краіны трэба выкарыстоўваць выключна свой законны плацежны сродак. Што тычыцца выкарыстання крыптавалютаў, то дэкрэт дазваляе гэта рабіць удзельнікам Парку высокіх тэхналогіяў у міжнародных здзелках. Мы да гэтага ставімся нармальна», – сказаў Павел Калаур.

Чыноўнік таксама адзначыў, што крыптавалюты не вельмі зручныя для разлікаў.

«Камусьці цікава набыць або намайнить крыптавалюту і атрымаць вынік, але за адну ноч цана можа моцна падняцца, а можа моцна апусціцца. Хто хоча гуляцца, хай гуляецца», – мяркуе Павел Калаур.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў