Кіраўнік Мінсельгасхарчу: Хацелі б праверыць расейскія прадпрыемствы, у тым ліку малочныя


Беларусь гатовая праінспектаваць расейскія прадпрыемствы, заявіў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1» кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

«Мы таксама хочам пабываць на расейскіх прадпрыемствах, у тым ліку малочных, каб паглядзець, як жа там наладжаная праца. Але чамусьці такіх запрашэнняў і пажаданняў з расейскага боку пакуль няма», – адзначыў заяц.

Ён нагадаў, што з 1 траўня спецыялісты Рассельгаснагляду па запрашэнні беларускага боку правераць прадпрыемствы, якія пакуль што не могуць пастаўляць прадукцыю ў Расею.

Таксама Леанід Заяц пракаментаваў адмову кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргей Данкверта працаваць з Беларуссю:

«Нагодаў для гэтага не было. Мы – законапаслухмяныя людзі. Праца не змянілася. Мы працуем з тымі службамі, з якімі працавалі дагэтуль. Хацелася б, канешне, каб гэтыя службы чулі сваіх партнёраў. Чулі Рэспубліку Беларусь».

3 лютага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што супраць Сяргей Данкверта трэба распачаць крымінальную справу. У канцы сакавіка кіраўнік Рассельгаснагляду ў пісьмовай форме праз Генпракуратуру РФ адказаў на пытанні беларускіх праваахоўнікаў, патлумачыўшы прычыны забароны на ўвоз мясной і малочнай прадукцыі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

Харчовы адносіны Менску ды Масквы ў сюжэце «Белсату»

Данкверт заявіў, што ўстрымаецца ад паездак у Беларусь, а калі паедзе, то «толькі з тэлебачаннем», нягледзячы на запэўніванні Леаніда Зайца, што той гарантуе расейскаму чыноўніку вяртанне ў Расею.

У пачатку красавіка пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Уладзімір Пуцін даручыў расейскаму ўраду праверыць якасць прадукцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, «у адносінах да якіх узніклі нейкія сумневы».

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў