Кіраўнік «ЛНР» назваў умову «вяртання» самаабвешчаных рэспублік у склад Украіны


Ігар Платніцкі ў інтэрвʼю газеце «Известия» заявіў, што прымірэнне з Украінай магчымае ў выпадку, калі ў Кіеве зменіцца «рэжым».

«Неанацысцкай рэжым – гэта не ўся Украіна, не ўвесь народ», – сказаў ён, адзначыўшы, што ў самаабвешчаных рэспубліках «разумеюць», што ў Кіеве «ёсць здаровыя сілы», якія «не проста падтрымліваюць» ЛНР і ДНР, а будуць іх «сустракаць, калі прыйдзе час».

«Калі Украіна застанецца з тым рэжымам, які цяпер у краіне, то ні пра якое вяртанне не можа быць гаворкі. Нашыя жыхары на рэферэндуме сказалі: «Мы – рускі свет». І калі Украіна будзе настроена прарасейскі, з разуменнем, што мы – браты, адзіная сямʼя, гэта і ёсць рускі свет, тады гэта магчыма», – дадаў ён.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары