Кіраўнік іракскага ўраду паведаміў пра вызваленне Масулу


Прэмʼер-міністр Іраку Хайдэр аль-Абадзі павіншаваў іракскія войскі з вызваленнем Масулу ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Хайдэр аль-Абадзі (чацвёрты злева) у вызваленым Масуле. 9 ліпеня 2017 г.

Бітва за Масул пачалася 17 кастрычніка 2016 г. «Ісламская дзяржава» захапіла горад у чэрвені 2014 г.

Байцы іракскага аддзялення спецрэагавання ў вызваленым Масуле.
Фота: REUTERS/Alaa Al-Marjani

У баях за Масул удзельнічалі курды, шыіцкія паўстанцы і арабскія суніцкія атрады. Авіяпадтрымку забяспечвала міжнародная кааліцыя пад кіраўніцтвам Злучаных Штатаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў