Кіраўнік ЕБРР выказаўся пра 100-адскоткавую аплату камуналкі ў Беларусі


Прэзідэнт Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця Сума Чакрабарці пракаментаваў перавод беларусаў на 100-адсоткавую аплату ЖКГ з наступнага году.

«Гэта сапраўды вельмі важны крок. Па-першае, гэта важна з пункту гледжання эканомікі. Гэта значыць, што грошы будуць выдаткоўвацца больш эфектыўна. Але гэта важна яшчэ і з палітычнага, і з сацыяльнага пункту гледжання, таму што гэта дазваляе ўсвядоміць канчатковы сыход ад субсідавання ў сферы ЖКГ. У людзей фармуецца культура больш адказнага выкарыстання рэсурсаў: энергіі, вады, цяпла. Таму што варта задумвацца аб кошце ўсяго гэтага», – заявіў Сума Чакрабарці ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

З 1 студзеня 2018 году беларусы выйдуць на 100 %-вы ўзровень кампенсацыі выдаткаў па ўсіх паслугах ЖКГ, акрамя цеплавой энергіі. Пра гэта 17 жніўня заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў. Нядаўна тое ж самае паўтарыў і намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін. Паводле віцэ-прэм’ера, тарыфы на цеплазабеспячэнне ў сілу сваёй затратнасці будуць павышацца паступова ў залежнасці ад прыбыткаў насельніцтва.

Як будзе даражэць камуналка

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары