Кіраўнік дзяржкарпарацыі «Роснефть» зрабіў сабе вампірскія клыкі з цукерак


Кіраўнік расейскай кампаніі «Роснефть» Ігар Сечын пераўвасобіўся ў вампіра. Журналісты тэлеканалу «Дождь» знялі на відэа жарт Сечына, які выкарыстаў цукеркі, каб зрабіць сабе клыкі.

Гэта адбылося 17 кастрычніка падчас перамоваў Уладзіміра Пуціна і егіпецкага прэзідэнта Абдэль Фатаха ас-Сісі ў Сочы. Сечын пажартаваў, чакаючы завяршэння перамоваў. Побач з ім у гэты момант быў міністр транспарту Расеі Яўген Дзітрых і дырэктар Федэральнай службы па ваенна-тэхнічнай супрацы Дзмітрый Шугаеў.

Ігар Сечын з’яўляецца фігурантам гэтак званага «крамлёўскага спісу». ЗША ўключылі ў гэта спіс асобаў, якія могуць мець дачыненне да ўмяшанне Расеі ў прэзідэнцкі выбары ў Злучаных Штатах у 2016 годзе, на якіх перамог Доналд Трамп.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў