Кіраўнік амбасады ЗША развітаўся з беларусамі


Робэрт Райлі заканчвае двухгадовую службу ў нашай краіне – і дзякуе ўсім жыхарам нашае краіны.

У развітальным роліку павераны ў справах ЗША ў Беларусі дзякуе беларускім урадоўцам, апазіцыі, студэнтам і працаўнікам, а таксама кожнаму звычайнаму беларусу. Райлі дадае, што знаходжанне ў Беларусі «было незабыўным» для яго і ягонае сям’і.

«Мы прывозілі ў Беларусь джазавых выканаўцаў, спартоўцаў і выкладчыкаў са Злучаных Штатаў», – заявіў Робэрт Райлі.

Павераны ЗША ў Беларусі Робэрт Райлі

Райлі адзначыў, што за час ягонае працы ў Магілёве адкрыўся інфармацыйны пункт Злучаных Штатаў, а адным з галоўных дасягненняў называе тое, што «беларусам не трэба ездзіць па візы ў суседнія краіны».

Візавыя паслугі для грамадзянаў Беларусі амбасада ЗША пашырыла з 1 лютага.

ДД

Стужка навінаў