Кіраўнікі МЗС краін «Усходняга партнёрства» збяруцца ў Менску напрыканцы чэрвеня


Перамовы ў такім фармаце адбудуцца ў беларускай сталіцы ўпершыню. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, піша БелТА.

«Традыцыйна яны праводзяцца ў розных краінах« Усходняга партнёрства ». Гэта планавае мерапрыемства, будзе праходзіць адразу пасля саміту ў Рызе, – сказаў ён. – Будуць падведзены вынікі саміту, у нефармальнай абстаноўцы».

Чытайце больш: Беларусь без Рыжскай дамовы

Менск пасля Рыгі: як саміт «Усходняга партнёрства» паўплывае на Беларусь?

Макей: З-за так званых «палітзняволеных» запавольваецца рух Беларусі ў бок Еўропы

Чыноўнік таксама адзначыў, што кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў краін-удзельніц УП абмяняюцца «поглядамі на тое, як у будучыні гэтая ініцыятыва будзе развівацца».

Нагадаем, на апошнім саміце, які адбываўся 21-22 траўня ў Рызе, Беларусь адмовілася прызнаць анексію Крыму падчас узгаднення фінальнай дэкларацыі Усходняга партнёрства.

«Усходняе Партнёрства» – праект Еўрапейскага звязу для ўсходніх суседзяў, у тым ліку для Беларусі, прыдумаў былы міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі ў 2008 г.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў