Кіраўнік праекту «Алея расейскай славы»: Магілёў – невялікі горад на ўскрайку Расеі


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Кіраўнік праекту «Алея Расейскай Славы» Міхаіл Сердзюкоў не хацеў абразіць пачуцці беларусаў вершам Пушкіна пра задушэнне паўстання 1830-1831 гадоў.

«Верш «Паклёпнікам Расеі», які я выбраў для помніку Пушкіну, што мы падарылі Магілёву, не мае абражаць пачуццяў беларусаў. Гэты верш Пушкін напісаў супраць агульных нашых ворагаў – Напалеона, Гітлера. Прынамсі, я так зразумеў. Калі верш быў напісаны з іншай нагоды, то я гэтага проста не ведаў, гэта наша агульная бяда – няведанне гісторыі», – заявіў Міхаіл Сердзюкоў у каментары радыё «Свабода».

Акрамя гэтага, Сердзюкоў заявіў, што лічыць Магілёў «невялікім горадам на ўскрайку Расеі».

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Тэкст на бюсце ўзгаднілі з мясцовымі ўладамі Магілёва, паведамілі радыё «Свабода» ў фондзе «Алея расейскай славы».

Бюст Пушкіну каля Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжу імя А. Пушкіна ў Магілёве адкрылі 6 чэрвеня.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў