Кіраўнік ДНР аб’явіў новую «мабілізацыю» сярод шахцёраў


На загад лідара ДНР з кожнай шахты ў незаконныя фармаванні сепаратыстаў мусяць прымусова накіраваць па 260 чалавек.

Кіраўнік тэрарыстычнай групоўкі ДНР Аляксандр Захарчанка абвесціў новую прымусовую мабілізацыю сярод шахцёраў у акупаваных раёнах Данеччыны, паведамляе liga.net са спасылкай на сайт гораду Данецку 62.ua.

«Захарчанка па шахтах аб’явіў усеагульную мабілізацыю, з кожнай шахты – па 260 чалавек прымусова. Маладыя шахцёры ў шоку. Ніхто ісці не хоча, многія хочуць сыходзіць на кантраляваную (Украінай – рэд.) тэрыторыю. Вельмі мала хто падтрымлівае, так бы мовіць», рэспубліку«. Кажуць, калі прымусяць, з аўтаматам на той бок пабяжым», – паведамілі шахцёры.

Мабілізацыю ў ДНР пацвярджаюць таксама расейскія медыі. Гэтак расейскае афіцыйнае агенцтва «РИА Новости» паведаміла, што мабілізацыя ў ДНР працягваецца для ўмацавання абароназдольнасці на выпадак, калі Украіна раптоўна б адступіла ад Менскіх дамоўленасцяў.

Сёння ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў Расеі пацвердзілі падрыхтоўку новага так званага «гуманітарнага» канвою на Данбас. Чакаецца, што на акупаваны Данбас уедуць каля 160 цяжкавікоў.

У Міністэрстве замежных справаў Украіны і Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны неаднаразова паведамлялі, што пасля ўварвання крамлёўскіх канвояў на Данбасе істотна ўзрастала актыўнасць баевікоў.

МЯ, паводле liga.net, ria.ru

Глядзі таксама
Каментары