Кіраўнік БПЦ ездзіць па Менску на дарагім аўце з расейскімі нумарамі


Анатоль Лябедзька сустрэў мітрапаліта Паўла побач з «Range Rover» з расейскімі нумарамі.

«Павел, відаць праз вялікую павагу да краіны, у якой знаходзіцца, ездзіць на аўце з расейскімі нумарамі», – напісаў старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў «Facebook».

Мітрапаліта Паўла прызначылі мітрапалітам Менскім і Слуцкім, Патрыяршым экзархам усяе Беларусі 25 снежня 2013 года з Разані. Згодна з законамі нашай краіны, замежнік не можа кіраваць царквой у Беларусі. Пасля шквалу крытыкі, мітрапаліт Павел паабяцаў прыняць беларускае грамадзянства і вывучыць беларускую мову. Але дагэтуль няма афіцыйнага пацверджання змены грамадзянства кіраўніком БПЦ.

Раней увагу да асобы мітрапаліта прыцягвалі яго заявы, у якіх ён пагражаў Захаду ўжыць зброю масавага знішчэння ў выпадку, калі ў Расеі будуць адбывацца «негвалтоўная каляровыя рэвалюцыі».

Кошт аўта «Range Rover L405» перавышае 100 тысячаў долараў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў