Кіраўнік «Белтэлерадыёкампаніі» назваў беларускіх фанатаў «юнымі нацыстамі»


У эфіры праграмы «Клуб рэдактараў» Генадзь Давыдзька гнеўна раскрытыкаваў паводзіны беларускіх футбольных фанатаў у Львове.

«Што гэта за братанні ўкраінскіх і беларускіх фанатаў? Вось тут у «Народнай Волі» гэтыя ружовыя соплі пра матч у Львове. Што гэта за салідарнасць беларусаў і супраць каго? Што ім зрабіла Расея?» – падае словы Давыдзькі «Прэссбол».

Паводле словаў Давыдзькі, яго цікавіць «гэта маленькая частка людзей»:

«Што гэтыя юныя маюць супраць Расеі, супраць сённяшняй расейскай моладзі, супраць расейскай культуры? Што, на нас пруць іх танкі?»

Генадзь Давыдзька пытаецца, куды глядзіць Беларуская федэрацыя футбола і чаму «нашу краіну прадстаўляюць юныя нацысты»?

Матч у Львове паміж зборнымі Беларусі і Украіны адбыўся 5 верасня. Ён запомніўся прыязнай атмасферай, а таксама супольным маршам фанатаў абедзвюх зборных.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў