Кіраўніцтва Наваградчыны прыйшло ў царкву, каб падзякавць Богу за ўраджай


Гаспадаркі Наваградчыны сабралі рэкордны для гэтай мясцовасці ўраджай — больш за 100 тысяч тон.

Сайт Беларускай праваслаўнай царквы паведаміў, што 21 жніўня старшыня райвыканкаму Анатоль Маркевіч і кіраўнікі сельгасвытворчых прадпрыемстваў прыйшлі ў кафедральны Нікольскі сабор у Наваградку, каб падзякаваць Богу за небывалы ўраджай.

Падзячны малебен адслужыў настаяцель протаіерэй Анатоль Герасімук. Пасля набажэнства кіраўнік райвыканкаму падзякаваў за працу ўсім, хто маліўся. Таксама чыноўнік заявіў, што такая супольная малітва павінна стаць добрай традыцыяй. Кіраўнік раёну выказаў удзячнасць святару і падараваў настаяцелю святыні каравай, выпечаны з пшаніцы новага ўраджаю.

ЮВ, belsat.eu паводле church.by

Стужка навінаў