Кінула немаўля ў смеццеправод з 7 паверху. Ёсць вынік псіхітярычнай экспертызы


Жанчыне, якая кінула нованароджанае дзіця ў смеццеправод у Мачулішчах (Менскі раён), прадʼяўленае абвінавачванне.

Злачынства адбыло 19 верасня. 28-гадовая жанчына ўдома нарадзіла дзяўчынку, а потым кінула немаўля ў смеццеправод з 7 паверху. Дзіця выпадкова знайшлі ў смеццевым баку: цудам дзяўчынка выжыла, яе даставілі ў рэанімацыю з вялікай колькасцю колата-рэзаных ранаў і ўшыбамі.

«Паводле папярэдняга заключэння стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы абвінавачаную прызналі здольнаю ўсведамляць фактычны характар, грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі», – паведамляе Следчы камітэт.

Жанчыне прадʼяўленае абвінавачванне спробе забойства заведама малалетняй асобы, што знаходзіцца ў бездапаможным стане. Адпаведны артыкул Крымінальнаuf кодэксу прадугледжвае за такое злачынства пакаранне такое ж, як і за забойства. Гэта значыць, што жанчыне пагражае пакаранне пазбаўленнем волі ад 8 да 25 гадоў, або пажыццёвае зняволенне.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў