Кінафестываль «Лістапад» раздаў узнагароды


Рэжысёр Віктар Красоўскі, лаўрэат прыза «За лепшы мастацкі фільм» «Душы мёртвыя» (Беларусь)

Журы «Лістападу» вызначыла лепшыя фільмы фестывалю.

Гран-пры XXIII Менскага міжнароднага кінафестывалю «Золата Лістапада» за лепшы фільм уганараваны фільм «Лілі Лейн» (Вугоршчына, Нямеччына, Францыя), рэжысёра Бенедэка Флігаўфа. У ім распавядаецца сямейная гісторыя Рэбекі і яе маленькага сына Дані. Пасля смерці маці Рэбека вырашае знайсці бацьку, з якім яна даўно не бачылася.

Андрэй Курэйчык

«Срэбра Лістапада» у намінацыі «Фільм як з’ява мастацтва» дасталася фільму «Мімозы» (Марока, Іспанія, Францыя, Катар) рэжысёра Алівера Лакса.

Лепшай стужкай конкурсу дакументальных фільмаў прызнаная «Камунія» польскай рэжысёркі Ганны Замецкай. У фільме паказваецца гісторыя 14-гадовай Олі, якая вымушаная клапаціцца пра свайго непрацаздольнага бацьку і брата-аўтыста.

Варта нагадаць, што летась лепшай дакументальнай стужкай фестывалю прызналі фільм «Госці» Андрэя Куцілы, які здымаўся спецыяльна для «Белсату».

Фільм «Госці»

У межах нацыянальнага конкурсу былі адзначаныя наступныя працы:

прыз «За лепшы дакументальны фільм» – «Саламанка» (Расея, Беларусь), рэжысёры Руслан Фядотаў, Аляксандра Кулак;

прыз «За лепшы мастацкі фільм» – «Душы мёртвыя» (Беларусь), рэжысёр Віктар Красоўскі;

прыз «За лепшы анімацыйны фільм» – «Даша і людаед» (Расея), рэжысёр Наталля Сурыновіч;

дыплом «За душэўную шчодрасць» – «Мама-Чапля» (Расея, Беларусь), рэжысёр Марына Карпава;

прыз «за любоў да актораў» – «Масоўка. Буйны план» (Расея), рэжысёр Алксандр Зубаўленка;

дыплом «За адчуванне часу» – «Любоў і партнёрства» (Беларусь), рэжысёр Мікіта Лаўрэцкі;

дыплом «За смелы і свежы погляд» – «Граф у апельсінах» (Беларусь), рэжысёр Улада Сянькова.

Прыз «За лепшы фільм конкурсу гульнявога кіно «Маладосць на маршы» імя народнага артыста СССР кінарэжысёра В.Т.Турава» атрымала стужка «Заалогія» (Расея, Нямеччына, Францыя), рэжысёр Іван Твярдоўскі.

Прыз глядацкіх сімпатыяў «Бронза Лістапада» атрымала праца рэжысёраў Крысціны Грозевай і Петара Вылчанава «Слава» (Балгарыя, Грэцыя).

Артур Клінаў
Сябра журы Альгерд Бахарэвіч і ягоная жонка Юлія Цімафеева
Аляксандр Яфрэмаў
Уручэнне спецыяльнага прыза Парламенцкага Сходу Саюзу Беларусі і Расеі «За вернасць маральным ідэалам у кінамастацтве» Алене Пяткевіч за фільм «Марк Шагал. Пачатак»
Ленка Тырпакова, сябра журы, адборшчык на Пражскім фестывалі кароткаметражнага кіно
Клаўс Эдэр, генеральны сакратар міжнароднай федэрацыі кінапрэсы (ФІПРЭССІ)

Віялета Саўчыц, belsat.eu

Стужка навінаў