Кім ёсць Лукашэнка для Парашэнкі? Інтэрв’ю «Белсату» з Мустафой Наемам


Чаму Пётр Парашэнка сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам – пра гэта Яраслаў Сцешык размаўляе з Мустафой Наемам, дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны, палітыкам з каманды прэзідэнта Украіны.

Паводле Мустафы Наема, Аляксандр Лукашэнка ёсць для ўкраінскага прэзідэнта «сітуацыйным партнёрам», а не стратэгічным. «Мы вымушаны ездзіць у Менск і там праводзіць перамовы», – гаворыць дэпутат. Менавіта гэтым можна патлумачыць тое, што Пётр Парашэнка сустракаецца з беларускім лідарам.

«Краіна, якая прайшла праз Майдан […] мы як палітычны клас, я не думаю, што мы можам быць нейкімі [стратэгічнымі – рэд.] партнёрамі прэзідэнта Лукашэнкі», – тлумачыць Мустафа Наем. «Я быў на Плошчы ў Менску ў дзень апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Гэта мала чым адрозніваецца ад Майдану. Толькі што не забівалі людзей», – дадае ён.

Мустафа Наем падкрэслівае: «Лукашэнка – пасярэднік Пуціна для нас, а не наш пасярэднік для яго».

Як дэпутат ставіцца да ідэі прыезду на Данбас беларускіх міратворцаў, якія б маглі задаволіць усе бакі канфлікту? «Я пра гэта нічога не чуў», – гаворыць ён. І нагадвае, што абмяркоўваліся два варыянты: місія міратворцаў ААН і паліцэйская місія Еўразвязу. Пры гэтым прыезд апошняй больш верагодны, паколькі накіраванне першай можа заблакаваць Расея.

Каб даведацца, якая будучыня чакае ўкраінскіх алігархаў, глядзіце відэасюжэт.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары