Кім Чэн Ыну дамалявалі ўсмешку ў праграме прапагандыста Кісялёва

Фота

Кім Чэн Ын і Сяргей Лаўроў

На здымку, які паказалі ў студыі «Вести недели» 3 чэрвеня, кіраўнік МЗС Расеі Лаўроў паціскае руку паўночнакарэйскаму лідару падчас свайго візіту ў КНДР.

СМІ западозрылі, што ўсмешка Кім Чэн Ына насамрэч – фоташоп. На арыгінальнай фатаграфіі, якую выклалала расейскае МЗС, Кім Чэн Ын захоўвае сур’ёзны выраз твару, што можа сведчыць пра рэдагаванне здымка.

Хоць у афіцыйнай фотасправаздачы ёсць іншыя фатаграфіі, дзе Кім Чэн Ын усміхаецца натуральна.

Сам Кісялёў пазней зняпраўдзіў гэтую інфармацыю, патлумачыўшы, што фатаграфуюць з высокай хуткастрэльнасцю абʼектываў, праз што атрымліваюцца розныя мімічныя фазы.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары