Кім Чэн Ын запрасіў Трампа ў Пхеньян


Лідар КНДР Кім Чэн Ын запрасіў прэзідэнта ЗША Доналда Трампа працягнуць саміт у Пхеньяне ў ліпені, паведамляе газета «Чунан ільба» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле выдання, бакі вырашылі працягнуць перамовы. Запрашэнне ў Пхеньян утрымліваецца ў лісце, які старшыня ЦК Працоўнай партыі КНДР Кім Ён Чхоль перадаў амерыканскаму лідару яшчэ 1 чэрвеня.

Паведамляецца, што Кім Чэн Ын атрымае запрашэнне ў Вашынгтон – калі перамовы пройдуць паспяхова. У сталіцы ЗША можа прайсці трэці раўнд саміту.

Саміт лідара КНДР Кім Чэн Ына з прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам пройдзе ў Сінгапуры 12 чэрвеня. Тэмай перамоваў стане дэнуклеарызацыя Карэйскага паўвострава.

10 чэрвеня Кім Чэн Ына і Доналд Трамп прыляцелі ў Сінгапур. Гэта будзе першая сустрэча кіраўніка КНДР з дзейсным прэзідэнтам Злучаных Штатаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў