Кім Чэн Ын у навагоднім звароце нагадаў пра «ядравую кнопку пад рукой»


Як заявіў у навагоднім звароце лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын, ядравая кнопка «пастаянна знаходзіцца ў яго пад рукой», каб, як ён выказаўся, ЗША не змаглі развязаць вайну.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што выкарыстоўвае ядравую зброю толькі ў выпадку пагрозы яго краіне і назваў КНДР «міралюбнай і адказнай ядравай дзяржавай».

У сваім тэлевізійным звароце з нагоды Новага года Кім Чэн Ын заявіў, што ўся тэрыторыя ЗША знаходзіцца ў радыусе дзеяння паўночнакарэйскіх ядравых ракет, дадаўшы, што не пагражае Злучаным Штатам, а толькі канстатуе факт.

Разам з тым паўночнакарэйскі лідар даў зразумець Паўднёвай Карэі, што ён адкрыты для дыялогу.

Паўночная Карэя, магчыма, адправіць сваю каманду на Зімовыя алімпійскія гульні ў Пхёнчане, дадаў ён.

У мінулым годзе Паўночная Карэя падвергнулася жорсткай крытыцы і санкцыям з-за сваёй ядзернай праграмы і ракетных выпрабаванняў.

Пхеньян правёў шэсць падземных ядравых выпрабаванняў, што прадэманстравалі, што ў Паўночнай Карэі ствараецца ўсё больш магутная ракетная зброя.

У сваім тэлевізійным выступе Кім Чэн Ын зноў падкрэсліў, што праграма развіцця ўзбраенняў знаходзіцца ў цэнтры яго ўвагі. Ён заявіў, што краіна павінна масава вырабляць ядравыя боегалоўкі і балістычныя ракеты і паскараць іх разгортванне.

КА, belsat.eu, паводле bbc.com

 

 

Стужка навінаў