Кіеўляне прапануюць назваць праспект імем Шарамета


Жыхары гораду просяць надаць імя беларускага журналіста цяперашняму праспекту Праўды.

Петыцыя з прапановай перайменаваць праспект Праўды ў праспект Паўла Шарамета з’явілася на старонцы Кіеўскай гарадской рады.

У звароце адзначаецца, што праспект Праўды перасякаецца з праспектам Георгія Гангадзэ. Акрамя таго, на думку аўтараў звароту, праспект Праўды варта перайменаваць у адпаведнасці з законам аб дэкамунізацыі.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары