Кіеў супраць беларускіх міратворцаў на Данбасе


У МЗС Украіны заявілі, што беларускіх міратворцаў на Данбасе не будзе, калі ў рэгіёне не будзе міратворцаў краін-сябраў NATO. Такую заяву зрабіла намесніца міністра замежных спраў Украіны па еўрапейскай інтэграцыі Алена Зеркаль у эфіры «5 канала».

«Наколькі я ведаю, Беларусь не пакінула АДКБ і з’яўляецца сябрам гэтай арганізацыі. А калі мы выключаем NATO, то цалкам лагічна, што б мы не гаварылі пра тое, што краіны АДКБ таксама прымаюць удзел у гэтай місіі», – заўважыла Зеркаль.

У сваёй заяве прадстаўніца ўкраінскага палітычнага ведамства таксама заўважыла, што ў пытанні міратворчай місіі ў Данбасе «гуляць па правілах Расеі ніхто не будзе».

«Яны [Расея] пастаянна спрабуе прасоўваць ідэю, што мы павінны весці ўсе дыялогі з ЛНР і ДНР. Зразумела, што ЛНР і ДНР не зʼяўляюцца бокам канфлікту. Гэта зразумела не толькі нам, а ўсім нашым заходнім партнёрам. Таму і працягваюцца ўвесь гэты час сустрэчы – Уолкера, Суркоў – розныя дыялогі, для таго, каб прымусіць Расею зразумець, што гуляць па іх правілах ніхто не будзе », – сказала намеснік міністра.

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь вельмі зацікаўленая ў найхутчэйшым вырашэнні канфлікту на Данбасе, таму гатовы накіраваць міратворцаў на лінію размежавання ў Данбасе, калі такая дамоўленасць будзе дасягнутае расейскім і ўкраінскім бокам.

Беларусь ніколі раней не выкарыстоўвала міратворцаў альбо міжнародныя ваенныя місіі.

ДР belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары