Кіеў перасаджваецца на аўтобусы МАЗ


Менскія аўтобусы ў Кіеве
Віталь Клічко (другі злева)

Менскі аўтамабільны завод паставіў ва ўкраінскую сталіцу паўсотні аўтобусаў.

48 з іх гэта аўтобусы мадэлі МАЗ 203, прызначаныя для перавозкі пасажыраў у гарадскіх умовах, яшчэ два аўтобусы – МАЗ 215 асабліва вялікай змяшчальнасці, адзначаецца на сайце Менскага аўтамабільнага заводу.

Прымаў партыю новай тэхнікі мэр Кіева Віталь Клічко, які адзначыў:

«Гэтыя аўтобусы маюць нізкую падлогу, прыстасаваную для асобаў з асаблівымі патрэбамі, кандыцыянеры, экалагічны стан адпавядае стандарту Еўра-5».

Набыццё новых аўтобусаў дазволіць адкрыць у Кіеве новыя маршруты, адзначае прэс-служба прадпрыемства «Кіеўпастранс».

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымкі прэс-служба «Кіеўпастранс»

Стужка навінаў