Кіеў хоча стварыць адзіную эканамічную прастору з Беларуссю


І іншымі краінамі Усходняга партнёрства.

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што ягоная краіна ініцыюе абмеркаванне пытання стварэння адзінай эканамічнай прасторы краінамі Усходняга партнёрства – Украінай, Грузіяй, Малдовай, Арменіяй, Азербайджанам і Беларуссю. Пра гэта міністр паведаміў у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Паводле Клімкіна, краіны Усходняга партнёрства маюць намер правесці кансультацыі па гэтым пытанні і сустрэцца восенню для абмеркавання.

Міністр дадаў, што неабходна прааналізаваць, у якіх сферах магчыма ўвядзенне адзінай эканамічнай прасторы па прыкладзе падобных пагадненняў у Еўразвязе.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў