На студэнта завялі крымінальную справу за тое, што выдаліў з сеткі «УКантакце» старонку інтэрнацкага суседа


Менскаму студэнту пагражае пакаранне па крымінальным артыкуле за выдаленую старонку суседа ў сацсетцы.

У Першамайскае РУУС сталіцы звярнуўся студэнт аднаго са сталічных ВНУ.

«Ён прасіў прыцягнуць да адказнасці невядомага, які ажыццявіў несанкцыянаваны доступ да ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте», пасля чаго выдаліў старонку, пакінуўшы негатыўны каментар», – адзначаецца на сайце ГУУС Менгарвыканкаму.

Самастойныя спробы хлопца высветліць, хто ж над ім так пажартаваў, аказаліся беспаспяховымі, пасля чаго ён і звярнуўся ў міліцыю. Жартаўніка знайшлі супрацоўнікі групы па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогіяў, адзначаюць у міліцэйскім ведамстве. Выявілася, што старонку выдаліў 20-гадовы сусед пацярпелага, які жыве з ім у адным інтэрнаце.

Скарыстаўшыся камп’ютарам гэтага хлопца, пацярпелы не выйшаў з свайго акаўнта ў сацыяльнай сетцы. Таварыш вырашыў пажартаваць, выдаліўшы старонку і пакінуўшы крыўдны каментар.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч.2 арт.349 (несанкцыяваны доступ да кампʼютарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэксу Беларусі. Парушальніку пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак aa.com.tr

Стужка навінаў