Кесару кесарава, а Богу Божае: «мядовы цар» не збіраецца балатавацца ў прэзідэнты


Дырэктар кампаніі «Цар-мёд» Юрый Радзькоў лічыць, што ўдзел у выбарчым «спектаклі» не мае сэнсу.

Прадпрымальнік запрасіў усіх журналістаў у менскі «Прэзідэнт-гатэль». Каб, нібыта, даць перад паходам у ЦВК адмысловую прэс-канферэнцыю, пазнаёміць са сваёй ініцыятыўнай групай і пасля разам «ісці ў Цэнтрвыбаркам на сустрэчу з Лідзіяй Ярмошынай», але адказваючы на пытанне журналістаў адносна колькасці сяброў ў яго ініцыятыўнай групе, Радзькоў нечакана заявіў, што не будзе балатавацца ў прэзідэнты. 

«Я не збіраўся гэтага рабіць. Каб удзельнічаць у выбарчай кампаніі, туды трэба несці не мёртвыя душы, не мёртвыя спіскі, а туды трэба прыводзіць людзей», – заявіў дырэктар кампаніі «Цар-мёд».

У размове з euroradio.fm Юрый Радзькоў назваў апанентаў Лукашэнкі «лялькамі», якія робяць выгляд, што змагаюцца з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Нам патрэбна перамога абсалютна іншым метадам. Гэтая перамога будзе і вы яе ўбачыце. Каб гэтая перамога здзейснілася трэба абудзіць нашыя душы», – упэўнена паабяцаў прадпрымальнік.

Чытайце таксама >>> Мядовы цар: «Наша тэхналогія размажа гэтую багіню Ярмошыну»

ЮВ, belsat.eu, паводле euroradio.fm

Глядзі таксама
Каментары