Керы: Чым больш гэта будзе працягвацца, тым большую цану заплоціць Расея


ЗША і Еўропа займаюць адзіную пазіцыю ў пераадоленні канфлікту на Данбасе, паведаміў дзяржсакратар ЗША Джон Керы на сустрэчы ў Мюнхене.

Паводле дыпламата, ЗША і еўрапейскія краіны, перш за ўсё, выступаюць за дыпламатычнае, а не сілавое рашэнне развязанне канфлікту. Акрамя таго, дзяржсакратар ЗША адзначыў, што Белы Дом гатовы ўзмацняць санкцыйны ціск на Маскву,  калі агрэсія будзе працягвацца, Крамлю прыйдзецца заплаціць вялікую цану.

Галоўныя ўмовы для пераадолення ўкраінскага крызісу, па словах Керы, – гэта адвод цяжкіх узбраенняў, аднаўленне межаў і спыненне агню.

5 лютага адбылася сустрэча Керы і Парашэнкі, на якой амерыканскі палітык паабяцаў Украіне  і дапамогу памерам больш за $ 16 млн.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў