«Кебакоў... Мяснікоў... ці нейкі на «пэ». Мінакі спрабуюць згадаць імя прэмʼер-міністра


Аўтары ток-шоу «Форум» папрасілі мінакоў назваць імя прэмʼер-міністра Беларусі ды першага лаўрэата Нобэлеўскай прэміі. Абодва пытанні апынуліся складанымі прынамсі для часткі мінакоў.

У відэаапытанні рэспандэнты спрабуюць загадаць прозвішча кіраўніка Ураду, але безвынікова. Згадваецца былы прэмʼер Мясніковіч, але і ў ягоным прозвішчы, як аказалася, вельмі лёгка зрабіць памылку.

Праблемаю апынулася і згадаць прозвішча Святланы Алексіевіч, якая атрымала Нобэля ў галіне літаратуры, але прынамсі мінакі згадвалі, што ўзнагароду атрымала літаратарка.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў