Камітэт Дзяржбяспекі паведаміў аб раскрыцці «шырокамаштабнай схемы ўхілення ад палаты мытаў». Кантрабанду ўвозілі ў Беларусь з Літвы праз пункт «Каменны Лог».
Паводле КДБ, у злачынную групоўку ўваходзілі цяперашнія і былыя працаўнікі мытні. У залежнасці ад колькасці кантрабанды, яны бралі хабар у памеры ад $ 250 да $ 1000. Яшчэ адзін мытнік меў сталы «заробак» памерам $ 1000 на месяц за тое, што аператыўна паведамляў пра запланаваныя праверкі на мытні.
КДБ паведамляе, што затрымалі 19 асобаў, у тым ліку тых, хто даваў хабары. «Падчас неадкладных следчых дзеянняў па месцы жыхарства фігурантаў канфіскавана грашовых сродкаў больш як на $ 2.2 млн», – паведамляе прэс-служба дзяржбяспекі.
МЛ, belsat.eu