КДБ: злачынная група 3 гады праслухоўвала прадстаўнікоў органаў улады

urgent

Камітэт дзяржбяспекі завёў адразу 20 крымінальных справаў супраць групы, якая ладзіла праслухоўванне чыноўнікаў.

Пра гэта паведамляе БелТА.

«Цягам трох гадоў удзельнікі злачыннай групы праслухоўвалі памяшканняў, тэлефонныя перамовы, узламвалі электронную пошту, акаўнты Skype, Viber, WhatsApp, сацыяльныя сеткі. Аплата паслугаў ажыццяўлялася праз заканспіраваную схему пераводаў грашовых сродкаў з выкарыстаннем электронных гаманцоў. У выніку праведзеных мерапрыемстваў затрыманыя арганізатары злачыннай дзейнасці. Праведзена больш за 80 ператрусаў. Выяўлена каля 1,5 тыс. заказчыкаў незаконных паслугаў», – заявілі ў прэс-службе КДБ.

Ахвярамі праслушкі сталіся больш за 2 тыс. грамадзянаў Беларусі. У іх ліку намеснік начальніка аднаго з РУУС Менску, прадстаўнік кіраўніцтва Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС, працаўнікі Следчага камітэту, журналісты дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, прадстаўнікі мытных органаў, вайскоўцы, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі органаў улады і кіравання, дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў.

«У працэсе неадкладных следчых дзеянняў па месцы працы і жыхарства фігурантаў выяўлена і канфіскавана спецыяльнае электроннае абсталяванне, наяўная замежная валюта. У дачыненні да ўдзельнікаў злачыннай групы распачатая крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 ст.376 КК Рэспублікі Беларусь (незаконныя выраб, набыццё або збыт сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове). Санкцыяй артыкула прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 4 гадоў», – адзначылі ў КДБ.

У працэсе працы па крымінальнай справе ўносіцца яснасць у характар ​​дзеянняў заказчыкаў незаконных паслуг. Па ацэнцы следства, у іх дзеяннях бачныя прыкметы складу злачынства прадугледжанага ст.203 Крымінальнага кодэксу Беларусі (парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных ці іншых перамоваў, паштовых, тэлеграфных ці іншых паведамленняў). Паводле гэтага артыкулу ў дачыненні да заказчыкаў распачата больш за 20 крымінальных спраў.

Па ўсёй краіне КДБ ладзіць неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазраваных, а таксама ўсталяванне ўсіх кліентаў злачыннай групы, і асобы, якія пацярпелі ад іх дзеянняў. Да затрыманых ужытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары