КДБ затрымаў некалькі службовых асобаў «высокага ўзроўню»


Валерый Вакульчык

У Беларусі затрымалі некалькі службовых асобаў высокага ўзроўню.

Пра гэта распавёў журналістам у парламенце старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

«Гаворка ідзе пра хабары на дзясяткі тысяч долараў», – адзначыў Вакульчык.

Самы буйны хабар пакуль – $ 140 000, але сумы, паводле кіраўніка КДБ, будуць расці.

Валерый Вакульчык падкрэсліў: гаворка вядзецца не пра адну асобу, не пра адзін факт і не пра адну крымінальную справу.

Асобы і абставіны затрыманняў кіраўнік КДБ паабяцаў паведаміць цягам 10 дзён.

Глядзіце наш сюжэт пра карупцыйную справу памочніка кіраўніка Беларусі, якога сам Лукашэнка назваў «бандытам»:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў