КДБ затрымаў наркакурʼера, які вёз тавар на $ 200 тыс.


Супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі правялі буйное затрыманне.

Аператыўнікі ведамства спынілі аўта наркакурʼера, які некалькі гадзін таму загрузіў тавар у сваю машыну, паведамляе праграма «Зона Х» дзяржаўнага тэлебачання.

У парушальніка падчас вобшуку канфіскавалі амфетамін, гашыш, марыхуану і парашок альфа-ПВП агульнай вагай 3,5 кілаграмаў і агульным коштам $ 200 тыс.

На момант затрымання ў салоне аўта быў дзяцёнак, але кіроўцу гэта не збянтэжыла, і на вялікай хуткасці ён спрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў камітэту, але беспаспяхова.

Пазней праваахоўнікі затрымалі яшчэ двух менчукоў. Як апынулася, дылераў. Вядома, што яны працавалі праз інтэрнэт.

Аператыўныя мерапрыемствы пакуль не скончаныя. Яшчэ будзе ўсталёўвацца ўвесь ланцуг наркабізнесу: пакупнікоў, саўдзельнікаў і галоўнага пастаўшчыка.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары