КДБ затрымаў намесніка міністра аховы здароўя, - СМІ


СМІ сталі вядомыя новыя імёны арыштаваных па скандальнай «справе медычных функцыянераў». Сярод их – намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі і дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі.

Ігар Ласіцкі стаў намеснік міністра ў сакавіку 2013 года, лічыўся пратэжэ экс-міністра Васіля Жарко. Ласіцкі ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва і кантроль за будаўніцтвам, рэканструкцыяй і развіццём матэрыяльна-тэхнічнай базы галіны аховы здароўя. Курыраваў пытанні абароту медычных вырабаў у Беларусі і ліцэнзавання, з’яўляўся старшынёй профільных камісіяў Міністэрства аховы здароўя і «Белмедтэхнікі».

Уладзімір Бялецкі – доктар медычных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі.

Уладзімір Бялецкі (злева) і старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. Фота – ortoped.by

«Вельмі дзіўна, што толькі цяпер заняліся гэтай тэмай. Хоць пра супярэчлівую сістэму закупак і ліцэнзавання ў Міністэрстве аховы здароўя ўсім было вядома вельмі даўно. Пра яе не казаў толькі лянівы. У выніку ўсё прыстасоўваліся. А трэба было ўсе працэсы душыць у самым зародку. Чаму 5-7-10 год таму не заняліся гэтым, а дапусцілі такі маштаб? Вось які сёння ключавы пытанне», – разважае ў інтэрв’ю TUT.by топ-менеджар замежнай фармкампанія, якая пастаўляе лекі і медтэхніку ў Беларусь.

Нагадаем, 25 чэрвеня Валерый Вакульчык раскрыў некаторыя дэталі маштабнай спецаперацыі для выкрыцця карупцыйнай схемы, звязанай з купляю медычнага абсталявання. У справе фігуруе больш за 50 чалавек, у тым ліку 33 чыноўніка. Сярод арыштаваных – дырэктар Цэнтру экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Аляксандр Сталяроў, дырэктар прадпрыемства «Белмедтэхніка» Аляксандр Шарак, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму Андрэй Стрыжак і начальнік вайскова-медычнага ўпраўлення Міністэрства абароны Аляксей Яськоў. Падчас ператрусу ў гаражы Шарака ў тайніку было выяўлена больш за $ 620 тыс. у эквіваленце

Паводле Вакульчыка, хабары даходзілі да $ 350 тыс. за адзін раз. Незаконна атрыманыя грошы пераводзіліся на рахункі фірмаў у Ганконгу, Літве, Латвіі, Расеі і ПАР.

«Устаноўлена, што кошт і лекаў, і абсталявання завышалася на 10-60%, у асобных выпадках на 100%», – сказаў старшыня КДБ.

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў