КДБ затрымаў кіраўнікоў Транспартнай інспекцыі і распачаў супраць іх крымінальныя справы


Камітэт дзяржаўнай бяспекі выкрыў карупцыйную схему з удзелам службовых асобаў Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.

Пра гэта паведамляе прэс-служба КДБ.

Выяўлена, што з 2015 года начальнік Інспекцыі Л.Лемеш і ягоны намеснік А.Куцаеў пры садзейнічанні падначаленых паставілі на «плыню» сістэму «гандлю» дазволамі на праезд вялікагрузных транспартных сродкаў па тэрыторыі замежных дзяржаваў, адзначае прэс-служба ведамства.

Толькі з леташняга снежня па сёлетні красавік зафіксавалі 10 фактаў атрымання Куцаевым хабару ад больш чым 20 субектаў гаспадаранні. 13 красавіка гэтага года падчас атрымання чарговага ўзнагароджання ў памеры 500 еўраў і $ 110 ад прадстаўнікоў беларускай транспартнай кампаніі праз начальніка Гарадзенскага філіялу Грудзінскага Куцаева затрымалі з доказамі злачынства.

У якасці сталых пасярэднікаў, якія прадастаўлялі Лемешу і Куцаеву «кліентаў», сярод іншых выступалі кіраўнікі Гомельскага ды Гарадзенскага філіялаў інспекцыі.

Выданне «Людскіх справаў» пра карупцыю ў Беларусі

У адносінах да названых асобаў распачалі 10 крымінальных справаў паводле арт. 430 («атрыманне хабару»), 431 («даванне хабару»), 209 («махлярства») Крымінальнага кодэксу Беларусі, шэраг фігурантаў справы ўзятыя пад варту ў СІЗА КДБ.

Акрамя таго, выяўленая арганізаваная ў Гомельскай вобласці сістэма вымагальніцтва ў замежных кіроўцаў хабару «за бесперашкодны праезд». Інспектары атрымлівалі грошы падчас транспартнага кантролю ў населеным пункце Селішча Добрушскага раёну, пасля чаго па абумоўленай схеме размяркоўвалі іх па ўсёй вертыкалі абласной Інспекцыі – ад рэгіянальных спецыялістаў да начальніка Гомельскага філіялу Чучвагі.

Акрамя начальніка Гомельскага філіялу Інспекцыі Чучвагі, па згаданых фактах затрымалі яшчэ чатырох спецыялістаў, у адносінах да якіх распачалі 2 крымінальныя справы за атрыманне хабару.

Матэрыялы крымінальных справаў перадалі для далейшага разбіральніцтва ў Следчы камітэт.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары