КДБ затрымаў дзесяць кіраўнікоў з сістэмы Мінаховы здароўя


Камітэт дзяржаўнай бяспекі затрымаў дзесяць кіраўнікоў сістэмы аховы здароў з Гомельскай, Магілёўскай, Гарадзенскай вобласцяў, а таксама з Менску.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Затрыманых вінавацяць у атрыманні хабару ў памеры ад $ 400 да $ 5 тыс.

Службовыя асобы на сістэмнай аснове атрымлівалі хабар за стварэнне ўмоваў для перамогі ў тэндэры «патрэбнага пастаўшчыка» абсталявання і рэагентаў у інтарэсах клініка-дыягнастычных лабараторый. Пасля ўдалага афармлення здзелкі менеджары камерцыйных структураў, як паведамляе КДБ, перадавалі службовым асобам незаконнае ўзнагароджанне – да 5 % ад кошту рэалізаваных тавараў.

Функцыянаванне названых схемаў вяло да падаражэння абсталявання і рэагентаў на 30-70 % для больніцаў і паліклінік, а фактычна – для бюджэту краіны, адзначаюць у камітэце.

У дачыненні да вышэйзгаданых асобаў распачалі крымінальныя справы паводле арт. 430 («атрыманне хабару») Крымінальнага кодэксу Беларусі. Прадʼяўленыя абвінавачванні, а абвінавачаныя ўзятыя пад варту.

Акрамя супрацоўнікаў сістэмы аховы здароўя паводле арт. 431 («дача хабару») затрымалі і ўзялі пад варту хабарадавальнікаў з ліку функцыянераў камерцыйных структур, у тым ліку кіраўніка кампаніі «Белреамед» Мікалая Аганесяна.

Таксама КДБ 18 красавіка затрымаў падчас атрымання хабару (2,8 тыс. еўраў) галоўнага лекара Пінскай цэнтральнай больніцы Віктара Асачука.

Справа супраць галоўнага лекара Рэспубліканскай клінічнай больніцы

19 красавіка таксама была распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 210 («крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры») у дачыненні да галоўнага лекара ГУ «Рэспубліканская клінічная больніца медычнай рэабілітацыі» Віктара Масла. Апошні, як сцвярджаюць у КДБ, арганізаваў крадзеж грашовых сродкаў, якія налічваліся падначаленым яму работнікам адміністрацыі ў выглядзе прэміяльных выплат, на суму не менш за Br 21 тыс. Масла затрыманы, яму прадʼяўленае абвінавачанне. Крымінальную справу для далейшага расследавання перадалі ў Следчы камітэт.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары