КДБ затрымаў 10 сталічных чыноўнікаў


У буйным хабарніцтве падазраюць групу службовых асобаў Менгарвыканкаму.

КДБ затрымаў 10 службовых асобаў на чале з Сяргей Барысевічам, старшынём галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкаму.

Затрыманыя падазраюцца ў атрыманні хабараў у буйным і асабліва буйным памеры ад бізнесоўцаў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб заключэнні дамоваў (набыцця па завышаных коштах і г.д.) з падпарадкаванымі прадпрыемствамі і арганізацыямі.

У дачыненні да затрыманых КДБ распачаў крымінальныя справы паводле артыкулаў 430 (атрыманне хабару) і 432 (пасрэдніцтва ў хабарніцтве) Крымінальнага кодэкса.

Ім пагражае да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Затрыманыя знаходзяцца пад вартаю.

Прэсавая служба КДБ падае, што працягваецца следства.

ДД

Стужка навінаў