КДБ спыніў крымінальную справу ў дачыненні да маладафронтаўца Сяргея Пальчэўскага


Актывіст Маладога фронту Сяргей Пальчэўскі паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што крымінальная справа ў дачыненні да яго была спыненая.

«У мяне тут прыемная навіна. Сёння на пошту прыйшоў ліст ад КДБ. Пішуць, што ў дачыненні да мяне спынены крымінальны пераслед па артыкуле 293 ч. 3 за адсутнасцю складу злачынства. Дзякуй усім за падтрымку. Спадзяюся, неўзабаве ўсе вязні па «справе патрыётаў» будуць на волі. Жыве Беларусь!», – напісаў Пальчэўскі.

Сяргей Пальчэўскі – актывіст Маладога фронту, удзельнік шматлікіх акцый пратэсту і абароны Курапатаў. Ён быў затрыманы 22 сакавіка, сядзеў у СІЗА на «Валадарцы», яму высунулі абвінавачванне ў падрыхтоўцы масавых закалотаў.

Пальчэўскі выйшаў на волю 15 красавіка і прызнаўся, што падпісаў дамову аб супрацы з КДБ пад псеўданімам «Артур».

Кацярына Андрэева, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары