Казарма, сталоўка, бібліятэка: жыццё расейскай авіябазы ў Сірыі


Замест дамоў – кантэйнеры, а замест халяльнай ежы – палявая каша з піражкамі. Замежным журналістам паказалі, як выглядае быт расейскіх жаўнераў на засакрэчаным вайсковым аб’екце.

Расейская авіяцыя на базе Хмэймім у аэрапорце Лятакія. База аўтаномная. Усё неабходнае транспартуецца з Расеі морам.

Вайскоўцы жывуць у імправізаваным інтэрнаце – жылых кантэйнерах. Побач знаходзіцца сталоўка на дзве тысячы асобаў, ежу ў якой гатуюць расейскія кухары з выключна расейскіх прадуктаў. У краме Ваенторгу расейскія прадавачкі, расейскія пернікі і цэны ў рублях. Нават хлеб свой: выпякаецца ў міні-пякарні на тэрыторыі лагера.

Вольны ад бамбардавання час вайскоўцы бавяць у спецыяльна адведзенай зоне адпачынку, дзе можна пачытаць прэсу, паглядзяць расейскія тэлеканалы і згуляць у пінг-понг.

На авіябазе, якая ажыццяўляе каля сарака баявых вылетаў у дзень, базуецца некалькі дзясяткаў расейскіх самалётаў, у іх ліку звышгукавыя бамбавікі і знішчальнікі, а таксама выведвальныя беспілотнікі, верталёты і сілы супрацьпаветранай абароны. Дакладная колькасць тэхнікі і персаналу засакрэчаныя.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў