Казакоў, што збілі хлопца ў Пінску, пасадзяць на тры гады


Такі вырак вынес суд Пінскага раёну і гораду Пінску. Адзін з абвінавачаных ужо абскардзіў прысуд у вышэйшай інстанцыі.

Праз чатыры месяцы суд Пінскага раёну і гораду Пінску вынес прысуд у дачыненні да трох казакоў: старэйшы з іх на тры гады адправіцца ў калонію строгага рэжыму, самы малодшы, якому няма 18 гадоў, – у выхаваўчую калонію, піша varjag.net.

Гісторыя са збіццём студэнта здарылася сёлета ў ліпені падчас коннага паходу ў гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Масква-Берлін.

Тады казакам для пражывання цэлы паверх у інтэрнаце аграрна-тэхналагічнага Пінскага каледжу пасля таго, як іх не пусцілі праз мяжу. Госці з Расеі ўчынілі пагром у будынку, уварваліся ў пакой аднаго са студэнтаў і збілі яго. Прычынай бойкі нібыта стала сяброўства хлопца з дзяўчынай, з якой у дзень свайго засялення пазнаёміліся ўдзельнікі паходу. За гэта тром расейцам выставілі абвінавачанні ў злосным хуліганстве.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў