«Казак» Улаховіча едзе да Папы Рымскага з глінянымі званочкамі і мапай радыяцыйнага забруджвання Беларусі


Міхаіл Вобразаў хоча абмяркаваць з Папам сірыйскіх бежанцаў і аднаполыя шлюбы.

Францішак запрасіў у Ватыкан 50 ліквідатараў з Беларусі, Украіны і Японіі. Сустрэча адбудзецца 20 красавіка.

Сярод удзельнікаў сустрэчы будзе Міхаіл Вобразаў, кіраўнік выбарчага штаба «атамана» Мікалая Улаховіча падчас прэзідэнцкай кампаніі 2015 года, перадае Sputnik.by.

Вобразаў – кіраўнік менскага грамадскага фонду «26 красавіка». Ён працаваў у Белгідраметэаслужбе, а пасля Чарнобыля разам з калегамі лётаў па засыпаных радыенуклідамі вёсках і збіраў пробы.

На сустрэчу з Папам Рымскім Вобразаў вязе ў Ватыкан старую – з 1986 года – карту радыяцыйнага забруджвання Беларусі і два гліняных званочка з сімволікай свайго фонду.

«Калі б была магчымасць, я б сказаў наступнае: па-першае, вялікі дзякуй і нізкі паклон за тое, што ліквідатараў памятаюць. А другое, я хацеў бы сказаць пра тое, што і мы, простыя людзі, і патрыярхі павінны зрабіць усё, каб нас не захліснуў духоўны Чарнобыль, які, на жаль, нас захліствае».

Ён не разумее, чаму маладыя сірыйцы бягуць са сваёй краіны ў Еўропу замест таго, каб абараняць радзіму, не разумее аднаполых шлюбаў і спроб «перапісаць гісторыю».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары